БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Не трэба перажываць з нагоды штучнага інтэлекту — чалавека ён пакуль не заменіць

30.01.2026 / 11:09

Nashaniva.com

Палітык падчас размовы пра высокія тэхналогіі ў прамысловасці спытаўся ў кіраўніка «Планара» як спецыяліста ў гэтай галіне, што ён думае пра развіццё штучнага інтэлекту, піша БелТА.

Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Як растлумачыў генеральны дырэктар «Планара» Сяргей Авакаў, вызначэнне паняцця «штучны інтэлект» пастаянна змяняецца і пераглядаецца, бо тэхналогіі ў гэтай сферы хутка развіваюцца. Паводле яго слоў, ШІ — гэта шырокае паняцце, пэўная сістэма прыняцця рашэнняў.

«Я мяркую, што тыя, хто прыдумаў гэтае азначэнне, мелі на ўвазе, што штучны інтэлект заменіць чалавека», — заўважыў Лукашэнка.

«Не, не заменіць», — упэўнены Сяргей Авакаў.

Ён патлумачыў, што адзін з заснавальнікаў тэхнічнай кібернетыкі Уільям Эшбі ў 1950‑я гады ХХ стагоддзя напісаў кнігу, у якой разважаў пра тое, ці можа машына быць разумнейшай за свайго стваральніка. «Гэтае пытанне да гэтага часу застаецца рытарычным», — лічыць кіраўнік «Планара».

«Так што ніякі «інтэлект» нас не заменіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула