БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі

30.01.2026 / 11:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў запрашэнне расійскім бокам на перамовы ў Маскву. 

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«Вядома, для мяне немагчыма сустрэцца з Пуціным у Маскве. Гэта было б тое самае, што сустрэцца з Пуціным у Кіеве», — сказаў Зяленскі.

«Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён, вядома, адважыцца, — дадаў прэзідэнт Украіны. — Я гатовы да любога фармату саміту лідараў, але не ў Маскве ці Беларусі»

Ён дадаў, што перамовы ў Абу-Дабі таксама могуць быць перанесеныя з-за напружанасці вакол Ірана: «Нешта адбываецца ў сітуацыі паміж Амерыкай і Іранам. І гэтыя рэчы, імаверна, могуць паўплываць на дату».

Зяленскі сказаў, што, калі Расія спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Украіны, Украіна не будзе наносіць удары па энергетыцы Расіі.

Акрамя таго, паводле слоў Зяленскага, Украіна будзе гатовая да ўступлення ў Еўрапейскі саюз у 2027 годзе: «Нас цікавіць фаст-трэк. Будзе гібрыдная вайна супраць уступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз. Таму я хачу зрабіць усё, каб атрымаць дату».

Чытайце таксама:

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары

Каментары да артыкула