Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?
У сацыяльнай сетцы Threads набрала папулярнасць гісторыя дзяўчыны, якая, наведаўшы каток, заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Яна выказала абурэнне якасцю санітарнай апрацоўкі інвентара і адзначыла, што цяпер ёй давядзецца прайсці працяглае лячэнне. Пасля гэтага выпадку дзяўчына вырашыла ў далейшым хадзіць на лёд толькі са сваёй уласнай экіпіроўкай, піша «Мінская праўда».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Медыцынская экспертка, дацэнт кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ і доктар вышэйшай катэгорыі Алена Кішкурна патлумачыла, што рызыка заражэння грыбком праз чужы абутак сапраўды існуе. Споры грыбка доўга захоўваюцца ў навакольным асяроддзі, а цёплыя і вільготныя ногі ў пракатных каньках ствараюць ідэальныя ўмовы для інфекцыі.
Шкарпэткі могуць істотна знізіць рызыку заражэння, аднак пасля выкарыстання чужога абутку іх трэба абавязкова памыць. Менавіта таму ў абутковых крамах пры прымерцы выдаюць аднаразовыя шкарпэткі — для бяспекі кліентаў, каб прадухіліць перадачу інфекцый.
Акрамя таго, варта памятаць, што звычайны антысептык хлоргексідзін не дзейнічае на грыбок. Для прафілактыкі і лячэння патрэбныя спецыяльныя спрэй-сродкі з супрацьгрыбковымі рэчывамі (антымікотыкі).
Чытайце таксама:
Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА
Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА
«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом