Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»
Памерла вядомая галівудская актрыса Кэтрын О’Хара, паведаміў выданню Variety яе менеджар. Актрысе быў 71 год, прычына смерці пакуль не называецца.
Кэтрын О’Хара нарадзілася ў 1954 годзе ў канадскім Таронта. Першым буйным праектам, у якім яна знялася, быў фільм «Пасля працы» Марціна Скарсэзэ. Пазней яна з’явілася ў карціне «Бітлджус» Ціма Бёртана.
Найбольшую вядомасць О’Хары прынеслі фільмы «Адзін дома» і «Адзін дома 2» Крыса Каламбуса, якія выйшлі ў пачатку 1990-х. У якіх яна сыграла маму галоўнага героя, Кевіна Макалістэра.
Акрамя гэтага, яна знялася ў серыялах «Кінастудыя», «Шытс Крык», «Кліент заўсёды мёртвы» і іншых праектах.