БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ

31.01.2026 / 00:15

Nashaniva.com

У адным з двароў прыватнага сектара ў Баранавічах з’явілася незвычайная снежная скульптура — вялізны конь, злеплены мясцовым жыхаром разам з сям’ёй, піша мясцовая газета «Наш край».

Для сям’і Селівончыкаў лепка са снегу даўно стала любімай справай і сапраўднай традыцыяй. Калі надвор’е дазваляе, яны ўсе разам выходзяць у двор і ствараюць чарговы снегавы шэдэўр. Некалькі гадоў таму ім прыйшла ідэя ляпіць сімвал года, і з таго часу яны ёй верныя.

У мінулым годзе ажыццявіць задуму не атрымалася з-за адсутнасці снегу, затое сёлета зімовая надвор’е не падвяло. На стварэнне новай фігуры Аляксандр, яго жонка Наталля і 13‑гадовыя дочкі-блізняткі Дарына і Эліна патрацілі каля чатырох гадзін.

Сёлетні сімвал года — конь. Снегавая скульптура атрымалася ўражлівай — каля двух з паловай метраў у вышыню. Каб зляпіць верхнюю частку, давялося карыстацца драбінаю.

Сваю працу сям’я з гумарам назвала «Конь у паліто».

Чытайце таксама:

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга

Каментары да артыкула