У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне
Прапала электрычнасць у сталіцы краіны Кішынёве.
У частцы населеных пунктаў Малдовы адключылася электраэнергія. Размова ідзе, прынамсі пра Кішынёў і прыгарады (Стаўчаны, Дурлешты, Ватра), а таксама Тараклію, Кагул, Новыя Анены, піша Newsmaker.md.
У Нацыянальным цэнтры кіравання крызісамі паведамілі, што адключэнне звязана з неспрыяльнымі метэаумовамі, а ўрад паведаміў пра сур’ёзныя праблемы ў электраэнергетычнай сетцы Украіны.
Абаненты аператараў сувязі скардзяцца на перабоі ў працы сетак.
Таксама мытная служба Малдовы паведаміла пра часовую адсутнасць электразабеспячэння на некалькіх пунктах пропуску.
Маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне.
У Кіеве, на Кіеўшчыне, Адэшчыне, Мікалаеўшчыне, Сумшчыне, Днепрапятроўшчыне — аварыйныя адключэнні.
Водазабеспячэнне адсутнічае па ўсім Кіеве.
Афіцыйных тлумачэнняў прычын маштабных праблем у энергасістэме Украіны пакуль не было.
У Кіеве сёння днём мінус 10‑12 марозу.