БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне і Малдове пакрысе аднаўляецца падача электрычнасці

31.01.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Энергасістэма аднаўляецца пасля аварыі, аднак дэфіцыт магутнасцей застаецца вельмі высокім.

Фота: УНІАН

Людзей, у якіх цяпер ёсць электраэнергія, заклікалі карыстацца ёю ашчадна, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

У Харкаўскай, Жытомірскай і Адэскай абласцях ужо вяртаюць святло жыхарам. У Кіеве, Кіеўскай і Днепрапятроўскай абласцях аднавілі электразабеспячэнне крытычнай інфраструктуры, насельніцтву электраэнергію будуць вяртаць паступова. У некаторых абласцях пакуль дзейнічаюць аварыйныя адключэнні.

У Міністэрстве лічбавай трансфармацыі Украіны абверглі чуткі, што аварыю выклікала кібератака.

Паводле звестак уладаў, аварыя адбылася ў выніку адначасовага адключэння высакавольтных ліній паміж энергасістэмамі Румыніі і Малдовы, а таксама паміж заходняй і цэнтральнай часткамі Украіны.

У суседняй Малдове, дзе таксама адбыўся маштабны збой, працэс аднаўлення электразабеспячэння ўжо знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула