«Савушкаву» прапанавалі пабудаваць першы завод у Расіі
Беларускай кампаніі «Савушкін прадукт» прапанавалі адкрыць вытворчасць у Расіі — у Кіраўскай вобласці. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Сакалоў, які нядаўна наведаў Беларусь і правёў там перамовы, піша выданне «Белорусы и рынок».
Здымак ілюстрацыйны
Са слоў расійскага губернатара, «Савушкін прадукт» разглядаецца як магчымы партнёр інвестыцыйнага праекта.
Пакуль бакі дамовіліся пра прыезд у Кіраўскую вобласць бізнэс-місіі з Беларусі. Падчас гэтага візіту плануецца больш канкрэтна абмеркаваць дэталі будаўніцтва завода: аб’ёмы інвестыцый, вытворчыя магутнасці, патрабаванні да сыравіны і магчымыя меры дзяржаўнай падтрымкі.
Мясцовыя СМІ адзначаюць, што гаворка ідзе пра патэнцыйна першую вытворчую пляцоўку «Савушкін прадукт» на тэрыторыі Расіі.
Чытайце таксама:
Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды
«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку
«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу