БЕЛ Ł РУС

Беларускім таэквандыстам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам

31.01.2026 / 20:49

Nashaniva.com

Таэквандыстам з Беларусі і Расіі дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад дзяржаўнымі сцягамі сваіх краін. Такое рашэнне прыняла рада Сусветнай федэрацыі таэквандо (WTF) 31 студзеня на пасяджэнні ў Фуджайры (ААЭ).

Фота ілюстрацыйнае

Раней беларускім і расійскім спартсменам было забаронена выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі, але цяпер гэта абмежаванне знялі, спасылаючыся на рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), які дазволіў атлетам з гэтых краін прадстаўляць свае краіны на Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у сенегальскім Дакары ў 2026 годзе.

Іншыя абмежаванні пакуль што застаюцца ў сіле: міжнародныя спаборніцтвы па-ранейшаму не могуць праводзіцца на тэрыторыі Расіі, а дзяржаўным службоўцам з Расіі і Беларусі не выдаецца акрэдытацыя.

Чытайце таксама:

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»

На Зімовай Алімпіядзе выступіць рэкордна нізкая колькасць расіян

Маладым беларускім цяжкаатлетам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам

У Латвіі падчас выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе будуць уключаць рэкламу

Каментары да артыкула