БЕЛ Ł РУС

У Беластоку аўтамабіль беларускіх дыпламатаў сутыкнуўся з машынай паліцыі. Паліцыянтку забралі ў бальніцу

1.02.2026 / 16:39

Nashaniva.com

Аўтамабіль, які належыць дыпламатычнаму корпусу Беларусі, не саступіў дарогу, у выніку чаго адбылося сутыкненне з паліцэйскім аўто.

Месца ДТЗ. Фота: Падляшская паліцыя

Інцыдэнт адбыўся раніцай 1 лютага, каля 6:30, на кальцавым скрыжаванні вуліц Палескай і Юравецкай. Пра гэта паведамляе выданне MOST са спасылкай на прэс-службу паліцыі Падляшскага ваяводства.

Супрацоўніцу паліцыі даставілі ў шпіталь, аднак пасля агляду адпусцілі. Абодва кіроўцы былі цвярозыя, ніхто не спрабаваў пакінуць месца здарэння. Кіроўца дыпламатычнай машыны атрымаў папярэджанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула