БЕЛ Ł РУС

Сабаленка адарвалася ў сусветным рэйтынгу на тры тысячы балаў

2.02.2026 / 08:49

Nashaniva.com

Нягледзячы на прайграны фінал Australian Open беларуска ўмацавала пазіцыі ў сусветным рэйтынгу.

Фота: Robert Prange/Getty Images

Першая ракетка свету мае зараз 10 990 балаў, у Ігі Свёнтак з Польшчы 7978 балаў. На трэцяе месца паднялася пераможца Australian Open Алена Рыбакіна (Казахстан), у яе 7610 балаў.

У беларускі Аляксандры Сасновіч — 109‑е месца (710 балаў), у Вікторыі Азаранкі — 149‑е (485 балаў).

У мужчынскім рэйтынгу на вяршыні пераможца Australian Open, 22‑гадовы іспанец Карлас Алькарас, у яго 12050 балаў, у Яніка Сінера з Італіі другое месца і 11 500 балаў.

На трэцім месцы Аляксандр Звераў (Германія) — 5105 балаў, несмяротны Новак Джокавіч на чацвертым месцы (4780 балаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула