БЕЛ Ł РУС

Частка каманды Офіса Ціханоўскай перабярэцца ў Варшаву ў бліжэйшыя тыдні

2.02.2026 / 09:24

Nashaniva.com

Пры гэтым Офіс захоўвае ў Літве дыпламатычную акрэдытацыю.

Дзяніс Кучынскі, Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка. Фота: ОСЦ

Офіс Святланы Ціханоўскай пакуль вядзе перамовы з уладамі Польшчы наконт пашырэння сваёй працы ў Варшаве, заявіў яе галоўны дарадца Франак Вячорка ў эфіры «Белсата».

Франак Вячорка падкрэсліў, што Офіс цяпер знаходзіцца ў працэсе перамоваў з польскім бокам. У Варшаве плануецца адкрыццё фізічнай прасторы, куды ў найбліжэйшыя тыдні перабярэцца частка супрацоўнікаў. Аднак «сэрца» міжнароднай дыпламатыі пакуль застанецца ў Вільні.

«У Варшаве будзе працаваць частка Офісу. Усё-такі асноўная, міжнародная каманда застанецца пакуль у Вільні, бо ў Вільні ў нас ёсць дыпламатычная акрэдытацыя, у Вільні наладжаныя працэсы, узаемадзеянне з літоўскімі ўладамі. Таму гэта не пра пераезд, а хутчэй пра перафарматаванне працы Офіса як структуры», — падкрэсліў Франак Вячорка.

Што тычыцца канкрэтных асобаў, то сам Вячорка плануе бываць у Варшаве значна часцей, чым раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула