Генадзь Коршунаў стане кансультантам Офіса Святланы Ціханоўскай
Чакаецца, што прыход Коршунава дапаможа Офісу больш дакладна ацэньваць настроі грамадства і распрацоўваць эфектыўныя сцэнарыі дзеянняў.
Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў стане кансультантам Офіса Ціханоўскай, паведамляе прэс-служба палітыка.
Ён будзе адказваць за аналітычную падтрымку, экспертную ацэнку, распрацоўку стратэгіяў і ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю.
Генадзь Коршунаў — беларускі сацыёлаг і аналітык, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, былы старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, заснавальнік Беларускай сацыялагічнай групы.