Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца пры канцы лютага
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка напрыканцы лютага правядуць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паведаміў сёння прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
«На канец гэтага месяца запланавана пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пад кіраўніцтвам прэзідэнтаў Расіі і Беларусі», — сказаў Мішусцін, адкрываючы пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, куды прыбыў прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын.
Прэм’ер Расіі падкрэсліў, што галоўная задача сённяшняга пасяджэння — «забяспечыць падрыхтоўку будучай сустрэчы» лідараў дзвюх краін.