Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна
Сёння па ўсім адзначаюць Дзень сурка, або каталіцкія Грамніцы. Свой прагноз на вясну ўжо даў чатырохлапы «сіноптык» з Харкаўскай вобласці, піша РБК-Украіна.
Фота: Vyacheslav Madiyevskyy / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images)
У гэтым годзе сурок (бабак) Тымко III «перадаў свае паўнамоцтвы сіноптыка» роднаму брату — Тымку IV.
Менавіта ён «прадказваў», якой будзе вясна (ў дыстанцыйным фармаце).
«Аднак праз сітуацыю з бяспекай і непагадзь спецыялісты не рэкамендуюць трывожыць яго, тым больш перамяшчаць Тымка ў іншыя лакацыі», — патлумачылі біёлагі
«Перакладчык з сурковай мовы» Уладзімір Грубнік паведаміў: «У гэтым годзе сурок убачыў свой цень, гэта значыць, што вясна прыйдзе праз 6 тыдняў… Прынамсі, ён так лічыць».
Першая згадка пра Дзень сурка ў ЗША датуецца 1841 годам. У той жа час афіцыйным святам гэты дзень стаў у 1886 годзе, калі ў горадзе Панксатоні (Пенсільванія) людзі чарговы раз сабраліся, каб паслухаць прагноз сурка па імені Вялікі Філ.
Дзякуючы фільму «Дзень сурка» пра традыцыю ведае ўвесь свет.
Філа звычайна выцягваюць на свет божы крыху пазней а 17‑й па мінскім часе.
Але клімат і прыкметы ў Заходнім паўшар'і заўважна адрозніваюцца ад Еўропы і тым больш усходняй яе частцы, таму лепш арыентавацца на жывёл у нашым рэгіёне.
У Германіі і Літве сіноптыкамі-прадказальнікамі выступаюць фотагенічныя барсукі.