БЕЛ Ł РУС

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі

2.02.2026 / 15:32

Nashaniva.com

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец ладзіць у літоўскай сталіцы фінальны распродаж аўтарскіх календароў на 2026 год пад назвай «У сэрцы Беларусь». Усе ілюстрацыі былі створаныя ў турмах.

У сераду 4 лютага а 19.00 у Вільні ў прасторы KROPKA (Savičiaus g. 6) адбудзецца творчая сустрэча і апошні распродаж аўтарскіх календароў на 2026 год. Малюнкі да календароў рабіліся па турмах у перыяд з 2020 па 2024 год, напісаў Севярынец. 

«Запрашаю на сустрэчу: будзе магчымасць пагутарыць, папіць гарбаты і абмеркаваць пытанні», — дадаў ён. 

Календары можна будзе набыць у Kropka і пасля сустрэчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула