Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна
Актывіст вядомы ў фэйсбуку як Баляслаў Волат — радыкальны апанент Святланы Ціханоўскай і калега Дзмітрыя Балкунца ў яго «Ультыматумах».
Анатоль Фёдараў. Фота: Радыё Рацыя
23 студзеня Анатоль Фёдараў выступаў у стрыме блогера Сяргея Пятрухіна. У апошнія хвіліны відэа ён прымусіў гледачоў пра сябе пахвалявацца — было заўважна, што пажылому актывісту цяжка гаварыць.
Як расказалі «Нашай Ніве» сябры Фёдарава, у актывіста проста ў жывым эфіры здарыўся інсульт. Увечары пасля трансляцыі яго забрала хуткая дапамога. Фёдараў ужо можа гаварыць, але сябры кажуць, што яго чакае доўгі шлях аднаўлення.
72‑гадовы Анатоль Фёдараў — даўні актывіст БНФ. Удзельнічаў у дысідэнцкім руху яшчэ ў савецкі час. Быў намеснікам старшыні Беларускага народнага фронту, узначальваў магілёўскую суполку. У 2020‑м удзельнічаў у пратэстах, трапляў на суткі.
У эміграцыі стварыў «Нацыянальна-дэмакратычную платформу», падтрымлівае Дзмітрыя Балкунца ў ягоных ініцыятывах накшталт «Ультыматуму да Лукашэнкі», рэзка крытыкуе Офіс Святланы Ціханоўскай.
У сацсетках Фёдараў выступае пад нікам Баляслаў Волат — менавіта так ён быў прадстаўлены ў апісанні да стрыму Пятрухіна.
Чытайце таксама:
Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна
Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме