БЕЛ Ł РУС

Украіна дамовілася з ЗША і Еўропай, якім будзе трохэтапны адказ на парушэнні рэжыму спынення агню з боку Расіі

3.02.2026 / 09:28

Nashaniva.com

Гэты план украінскія, еўрапейскія і амерыканскія прадстаўнікі абмяркоўвалі ў Парыжы ў снежні і студзені.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Кіеў дамовіўся з заходнімі партнёрамі, што на сістэматычныя парушэнні Расіяй любога будучага пагаднення аб спыненні агню будзе скаардынаваны ваенны адказ з боку Еўропы і ЗША, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Гэты план украінскія, еўрапейскія і амерыканскія прадстаўнікі абмяркоўвалі ў Парыжы ў снежні і студзені.

Парушэнне рэжыму спынення агню пацягне за сабой адказныя дзеянні на працягу 24 гадзін. Спачатку прагучыць дыпламатычнае папярэджанне і будуць прынятыя ўсе неабходныя меры з боку ўкраінскай арміі для спынення парушэння.

Калі парушэнне працягнецца, будзе ўведзена другая фаза ўмяшання з выкарыстаннем сіл «кааліцыі ахвотных», у якую ўваходзяць многія краіны ЕС.

Калі ж парушэнне перарасце ў маштабнае наступленне, то праз 72 гадзіны ўступіць у сілу скаардынаваны ваенны адказ сіл пры падтрымцы Захаду з удзелам узброеных сіл ЗША, паведамляюць крыніцы FT.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула