Рутэ: Вайскоўцы краін НАТА з’явяцца ва Украіне адразу пасля заключэння мірнага пагаднення
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе, заявіў, што пасля падпісання мірнай дамовы з Расіяй ва Украіне будуць размешчаны заходнія вайсковыя кантынгенты.
Фота: Getty Images
Паводле слоў Рутэ, гаворка ідзе пра «кааліцыю жадаючых» — краіны, якія пагадзіліся накіраваць свае сілы для забеспячэння бяспекі ва Украіне.
«Як толькі будзе дасягнута мірнае пагадненне, з’явяцца ўзброеныя сілы, самалёты ў паветры і падтрымка на моры з боку тых краін, якія пагадзіліся», — сказаў генеральны сакратар альянсу
Рутэ ўдакладніў, што тыя члены НАТА, якія не ўвойдуць у гэтую кааліцыю, «будуць дапамагаць іншым спосабам».