«Вясна»: Па справе Гаюна як мінімум 175 затрыманых
Агульная ж лічба затрыманых значна большая.
«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 175 пацверджаных фігурантаў справы Гаюна, якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш — «Вясне» вядома пра шэраг затрыманняў, якія адбыліся ў 2026 годзе.
Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 69 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».
Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць хатнюю хімію, але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.