Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды
Тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася ў сацыяльных сетках успамінамі пра сваё знаходжанне ў Мельбурне, дзе яна ўдзельнічала ў турніры серыі «Вялікага шлема» — Australian Open.
Арына Сабаленка з партрэтам. Фота з сацыяльных сетак
Сярод іншага спартоўка паказала незвычайны партрэт сябе ў вобразе Джаконды, зроблены ў мастацкім стылі.
Сабаленка ўжо чатыры разы запар даходзіла да фіналу Australian Open. У гэтым годзе ў вырашальным матчы яна саступіла Алене Рыбакінай з Казахстана. Нягледзячы на гэта, беларуска захоўвае лідарства ў сусветным рэйтынгу WTA. Больш за тое, яе адрыў ад галоўнай канкурэнткі — польскай тэнісісткі Ігі Свёнтэк — нават павялічыўся.
Цяпер у Сабаленкі 10 990 рэйтынгавых балаў, у Свёнтэк — 7 978, а Рыбакіна займае трэцяе месца з 7 610 баламі.
Чытайце таксама:
Сабаленка адарвалася ў сусветным рэйтынгу на тры тысячы балаў
Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»
Палову сваіх шматлікіх мільёнаў Арына Сабаленка зарабляе па-за кортам. Дзе менавіта?