БЕЛ Ł РУС

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

3.02.2026 / 19:20

Nashaniva.com

Планамі зняволеных цікавяцца як у калоніях, так і на хіміях.

Ілюстрацыйнае фота

У апошнія дні палітвязняў па ўсёй краіне выклікаюць да адміністрацыі папраўчай установы, дзе яны знаходзяцца, і распытваюць пра планы на жыццё пасля магчымага вызвалення.

Прычым сілавікі дазваляюць вязням паведамляць пра такія размовы сваім сваякам пры званках і ў лістах.

«Нашай Ніве» вядома мінімум пра чатыры ўстановы, дзе масава збіралі палітвязняў і апытвалі на гэтую тэму. Гэта і калоніі для тых, хто асуджаны першы раз, і калоніі для рэцыдывістаў, і хіміі з накіраваннем.

Наколькі можна зразумець з усіх сабраных звестак, змест размовы адрозніваецца, але асноўнае пытанне датычыцца таго,

ці хоча чалавек выязджаць за мяжу, ці хоча заставацца ў Беларусі.

Пра гэта апытваюць і тых, каму адносна хутка вызваляцца, і тым у каго вялікія тэрміны.

Сведчанняў пра ціск пры выбары між гэтымі двума варыянтамі няма.

Ці выклікаюць на такія размовы палітвязняў, якія знаходзяцца ў СІЗА і пакуль не маюць судовага рашэння, пакуль невядома.

На гэты момант «Вясне» вядомыя імёны 1149 палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула