ЗВР Беларусі выраслі да 15,7 мільярда даляраў
Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за студзень на 1,3 мільярда даляраў. На 1 лютага 2026 года яны перавысілі 15,7 млрд, паведаміў Нацбанк.
Па выніках 2024 года золатавалютныя рэзервы складалі $9 млрд даляраў, а ў сакавіку 2025 года ўзялі планку ў $10 млрд даляраў. У маі — 11 млрд, на канец года яны складалі 14,4 млрд.