БЕЛ Ł РУС

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка

4.02.2026 / 12:06

Nashaniva.com

Васьмікласніца абліла бензінам і падпаліла аднакласніка ў Краснаярску. У хлопца — апёкі не менш за 30% цела. Таксама яна збіла малатком яшчэ трох аднакласнікаў.

Па даных Mash, усё здарылася сёння ў школе №153. 14‑гадовая вучаніца восьмага класа пранесла ў навучальную ўстанову бутэльку з бензінам, — спачатку падпаліла ўнітаз у прыбіральні, пасля — аднагодка, ужо ў класе.

Хлопца патушылі супрацоўнікі школы, у яго апёкі спіны, твару і канечнасцяў 2‑3 ступені. Адзенне згарэла цалкам. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае — з ім працуюць медыкі.

Таксама пры інцыдэнце пацярпелі трое школьнікаў.

Як высветлілася пазней, 14‑гадовая дзяўчынка спачатку падпаліла накрыўку ўнітаза ў прыбіральні, затым — зайшла ў клас і пачала абліваць аднакласнікаў бензінам. Некалькіх — зачапіла малатком, якім размахвала ва ўсе бакі.

Вучняў краснаярскай школы №153 эвакуявалі на вуліцу, дзяўчынку арыштавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула