БЕЛ Ł РУС

У чацвер будзе яшчэ да мінус 24°С

4.02.2026 / 13:02

Nashaniva.com

Але ў пятніцу ўжо адліга.

У чацвер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). Месцамі чакаюцца галалёд, слабая завіруха і слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -6°С па паўднёвым захадзе да -24°С па паўночным усходзе; максімальная днём -4..-10°С, па паўночным усходзе да -12°С, у паўднёва-заходніх раёнах 0..-3°С. 

У суботу часам снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. Месцамі чакаюцца галалёд, слабая мяцеліца і наліпанне мокрага снегу, на дарогах — снежныя заносы.

Ноччу складзе ад -1°С па паўднёвым захадзе да -14°С па паўночным усходзе краіны, максімальная днём -2..-9°С, у заходніх і паўднёвых раёнах -1..+1°С.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). Месцамі па краіне галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер ва ўсходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты.

Ноччу будуць ад -1°С па паўднёвым захадзе да -11°С па паўночным усходзе краіны, максімальная днём -1..-8°С, у заходніх раёнах 0..+1°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула