БЕЛ Ł РУС

Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе 28 лютага

4.02.2026 / 13:44

Nashaniva.com

Футбольны сезон у Беларусі стартуе ў апошні дзень зімы.

Football.by

Матч за Суперкубак Беларусі адбудзецца ў суботу, 28 лютага, на сталічным стадыёне «Дынама-Юні», піша football.by. 

У ім сустрэнуцца чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» і ўладальнік Кубка Беларусі гродзенскі «Нёман».

Час правядзення матча стане вядомы пазней.

З матча за Суперкубак пачынаецца футбольны сезон у Беларусі.

20‑22 cакавіка пройдзе першы тур чэмпіянату краіны, апошні 30‑ы тур запланаваны на 28‑29 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула