БЕЛ Ł РУС

Баранавіцкая школа набыла біянічнага робата для навучання

4.02.2026 / 14:43

Nashaniva.com

Сярэдняя школа № 1 горада Баранавічы набыла біянічнага робата-сабаку Unitree Go2. Тэхніка будзе выкарыстоўвацца як навучальны дапаможнік для падрыхтоўкі будучых інжынераў і ІТ-спецыялістаў, піша «Наш край».

Набыццё стала магчымым дзякуючы прэміі Брэсцкага аблвыканкама і спонсарскай дапамозе прадпрыемства «Брэстаблгаз». Па словах дырэктара школы Марыны Купцовай, робат стане «сэрцам» для міждысцыплінарных праектаў, якія аб’яднаюць інфарматыку, фізіку і матэматыку.

Робат абсталяваны штучным інтэлектам, лазернымі датчыкамі для арыентацыі ў прасторы і маніпулятарам. Вучні дзіцячага тэхнапарка, які працуе пры школе, ужо плануюць выкарыстоўваць платформу для напісання ўласных алгарытмаў аўтаномнай навігацыі і стварэння прататыпаў памочнікаў для людзей з інваліднасцю.

Начальнік упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Шастак назвала набыццё такога комплексу прыкладам смелай адукацыйнай палітыкі. Яна дадала, што школа задае новы імпульс для ўсёй сістэмы адукацыі горада, ствараючы асяроддзе, якое кардынальна мяняе статус навучальнай установы і дазваляе інжынернай думцы развівацца на практыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула