БЕЛ Ł РУС

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла

4.02.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», ва ўласнасці якога знаходзіцца не толькі Чырвоны касцёл у Мінску, але і храм на Кальварыйскіх могілках, пачынае работы па рэканструкцыі гэтага касцёла, а таксама капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы.

Першым этапам стане выкананне абследавальніцкіх работ па аб'екце — як заўважылі журналісты, з'явіўся адпаведны тэндар па пошуку выканаўцы. Згодна з закупкай, гэтыя работы павінны пачацца ў другой палове лютага, піша katolik.life.

Пакуль гаворка ідзе толькі аб абследаванні тэхнічнага стану сцен, падмуркаў, даху, унутранага аздаблення, па выніках якога спецыялісты павінны выдаць заключэнне. Гэта значыць, што ў храме ўжо з'явяцца будаўнічыя рыштаванні.

Ці зачыняць яго для вернікаў? Раней паведамлялася, што такое можа адбыцца.

Ніякай публічнай інфармацыі пра гэта пакуль няма — ні ад дзяржарганізацый, ні ад парафіі. У пабліку супольнасці не размяшчалі аб'яў на гэты конт — на дадзены момант набажэнствы праходзяць без зменаў.

Але як казаў раней мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, парафія будзе вымушана шукаць часовае месца, паколькі дзяржаўная арганізацыя плануе там рамонт. Аднак пасля гэтага сітуацыю ніяк афіцыйна не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула