БЕЛ Ł РУС

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў

13.02.2026 / 19:45

Nashaniva.com

Патрэбнае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні. Галоўнае — хуткадзейнасць і вялізная працаздольнасць.

Будынак, у якім «Наша Ніва» месцілася ў 1907—1911 гадах. Фота: Наша Ніва

Шукаем мантажора-рэдактара тыктокаў і рылзаў. Быць у кадры неабавязкова, але трэба ўмець добра шукаць і падаваць, ілюстраваць інфармацыю.

Спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга. Загрузка будзе поўная, на частку стаўкі працаваць няможна.

Калі вы самі ведзяце тыкток ці маеце досвед працы ў паспяховых тыкток-каналах, працавалі з шортсамі, рылзамі — гэта плюс. Калі разумееце алгарытмы тыктока, інстаграма, ютуба — вялікі плюс. Але галоўнае — хуткадзейнасць і вялізная працаздольнасць. Майце на ўвазе, што патрэбнае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні.

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. У якой краіне вы жывяце — няважна, работа анлайн. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на nivanasha@proton.me. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула