БЕЛ Ł РУС

У Абу-Дабі дамовіліся пра абмен 314 ваеннапалоннымі

5.02.2026 / 13:54

Nashaniva.com

«Сёння дэлегацыі ЗША, Украіны і Расіі дамовіліся пра абмен 314 палоннымі — гэта першы такі абмен за пяць месяцаў», — напісаў у X спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, які ўзначальвае амерыканскую дэлегацыю на трохбаковым перамовах у Абу-Дабі.

Архіўнае фота

Напярэдадні, каментуючы першы дзень трохбаковых перамоў, новы абмен палоннымі ў найбліжэйшы час анансаваў Уладзімір Зяленскі.

«Гэты вынік быў дасягнуты ў ходзе падрабязных і плённых мірных перамоў. Хоць наперадзе яшчэ шмат працы, такія крокі дэманструюць, што пастаяннае дыпламатычнае ўзаемадзеянне прыносіць адчувальныя вынікі і прасоўвае намаганні па спыненні вайны ва Украіне», — напісаў Уіткаф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула