БЕЛ Ł РУС

У Гродне хлопец разбіў драўляную саву, якая на яго «не так паглядзела»

5.02.2026 / 14:23

Nashaniva.com

У Гродне супраць 25‑гадовага хлопца завялі крымінальную справу пасля начной выхадкі. Малады чалавек быў выпіўшы, і яму вельмі не спадабалася драўляная фігура савы каля адной з устаноў па вуліцы Карла Маркса.

Хлопец заявіў, што птушка «неяк не так на яго зірнула», і пачаў збіваць яе нагамі.

У выніку сава ўпала і пацягнула за сабой паліцу і гліняны падсвечнік.

Уладальнікі падлічылі страты — атрымалася каля 1000 рублёў.

Хлопца знайшла міліцыя, за хуліганства яму пагражае да трох гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула