БЕЛ Ł РУС

У Мінску суседка падпаліла дыванок суседзяў каля дзвярэй, бо быў неэстэтычны

5.02.2026 / 14:47

Nashaniva.com

48‑гадовая жанчына, намесніца дырэктара ў прыватнай фірме, вярталася дадому і звярнула ўвагу на гумовы дыванок каля дзвярэй суседзяў.

Жанчыне ён падаўся непрывабным і такім, што псуе выгляд пад’езда, таму яна яго падпаліла.

У выніку пажару цалкам згарэлі не толькі сам дыванок, але і абіўка ўваходных дзвярэй. Матэрыяльная шкода ацэненая ў 1 200 рублёў, якую вінаватая абавязана кампенсаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула