БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гомеля расплаціўся кватэрай за аўтамабільныя штрафы

5.02.2026 / 15:11

Nashaniva.com

За даўгі 53‑гадоваму беларусу давялося расплаціцца кватэрай у цэнтры Гомеля. У дачыненні да мужчыны было заведзена амаль сто выканаўчых вытворчасцяў, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Перш чым ужываць радыкальныя меры, судовыя выканаўцы спрабавалі іншымі спосабамі дастукацца да неплацельшчыка:

Аднак нічога не дапамагло. Даўжнік працягваў ігнараваць прадпісанні.

У выніку была арыштаваная «запасная» кватэра, якая належала неплацельшчыку (асноўнае месца жыхарства за мужчынам засталося, яго не чапалі).

Нягледзячы на незавершаны рамонт і адсутнасць дазволу на перапланіроўку, кватэра ў цаглянай пяціпавярхоўцы карысталася попытам.

За аднапакаёвую кватэру на праспекце Перамогі, якую выставілі на электронныя таргі, змагаліся адразу шэсць прэтэндэнтаў. Яны паднялі кошт са стартавых 65 900 рублёў (эквівалент $23 000) да амаль 88 тысяч рублёў (каля $30 000 па курсе).

У выніку 33 «квадраты» атрымалі новага ўладальніка, а былы гаспадар змог расплаціцца з даўгамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула