БЕЛ Ł РУС

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне

5.02.2026 / 16:52

Nashaniva.com

Грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Віцікава, які мінулым летам напаў на дзіця ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева», суд накіраваў на прымусовае лячэнне, паведамляе «Коммерсант».

Уладзімір Віцікаў (справа на пярэднім плане) у судзе. Фота: ТАСС

«Прызначыць Віцікаву прымусовыя меры медыцынскага характару, звязаныя са змяшчэннем у псіхіятрычны стацыянар закрытага тыпу з інтэнсіўным наглядам», — сказалі ў судзе.

У чэрвені 2025 года ў СМІ з’явілася відэа, на якім мужчына ў зоне прылёту аэрапорта хапае малога і з вялікай сілай кідае яго на падлогу. Пасля здарэння Віцікава арыштавалі. Падчас судовага разбору ён прызнаў сваю віну і паведаміў, што раней знаходзіўся на ўліку з дыягназам «шызафрэнія».

Следства ўстанавіла, што ў момант інцыдэнту мужчына быў пад уздзеяннем наркотыкаў. Пацярпелага хлопчыка ў ліпені выпісалі з бальніцы. Супраць Віцікава была распачатая крымінальная справа па факце замаху на забойства, здзейсненага ў стане бессвядомасці.

Чытайце таксама:

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Беларус, які жорстка збіў малога хлопчыка ў «Шарамеццева», перад нападам ужыў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным

Беларуса, які шпурнуў двухгадовага хлопчыка аб зямлю ў аэрапорце «Шарамеццева», могуць адправіць на прымусовае лячэнне

Каментары да артыкула