БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА

5.02.2026 / 18:08

Nashaniva.com

У Гродзенскім заапарку зімой усе выхады ў вулічныя вальеры на ноч абавязкова зачыняюцца, каб жывёлы не мерзлі. Але ягуар Містэр Блэк — сапраўдны свавольны хлопец, які не любіць абмежаванняў і аддае перавагу свабодным прагулкам паміж вуліцай і памяшканнем.

Скрыншот з відэа

Штодзень вечарам супрацоўнікі заапарка вымушаныя спецыяльна заахвочваць ягуара да начлегу.

Для гэтага яны выкарыстоўваюць яго ўлюбёны ласунак — курынае яйка.

Блэк выдатна ведае, што як толькі ён зойдзе ў памяшканне за прысмакам, шыбер адразу зачыніцца, але нічога з сабой зрабіць не можа — прага ласунку ўсё перамагае.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня зебу ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?

Каментары да артыкула