Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»
Арбітры ў гэтым эпізодзе крыміналу не ўбачылі.
Фота: instagram.com/dasha_gero
Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у гульні Нацыянальнай хакейнай лігі з «Эдмантанам», піша «Беларускі хакей».
Прыкры эпізод адбыўся ў канцы другога перыяду, калі форвард «Эдмантана» Леон Драйзайтль трапіў клюшкай у твар Шаранговіча. Пасля гэтага Ягор не змог хутка падняцца з лёду, а Драйзайтль аформіў гол.
Арбітры ў гэтым эпізодзе крыміналу не ўбачылі.
«Калгары» ў выніку абыграў «Эдмантан» з лікам 4:3.
У гэтым сезоне НХЛ Шаранговіч прыняў удзел у 52 матчах, набраў 20 балаў (11+9), мае паказчык карыснасці «—18» і восем хвілін штрафнога часу. Беларус не набірае балы ў шасці апошніх сустрэчах.
«Калгары» пасля 56 гульняў (усяго ў рэгулярным чэмпіянаце 82 матчы) мае ўсяго 52 балы і займае 14‑е месца ў Заходняй канферэнцыі (усяго там 16 клубаў). Адставанне ад зоны плэй-оф складае 11 балаў і навярстаць яго нерэальна.
Зараз у НХЛ абвешчаны перапынак да 25 лютага праз хакейны турнір на Алімпіядзе.