БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» папярэдзіў пра затрымкі грамадскага транспарту праз кепскія ўмовы надвор'я

6.02.2026 / 09:25

Nashaniva.com

У раскладзе сталічнага пасажырскага транспарту 6 лютага магчымыя адхіленні праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я, паведаміў «Мінсктранс».

Фота: Мінск-навіны

На прадпрыемстве просяць грамадзян улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Ратавальнікі папярэджваюць: месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

На слізкіх вуліцах узрастае рызыка ДТЗ, падзенняў і траўмаў. У сувязі з гэтым пры руху неабходна быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула