БЕЛ Ł РУС

Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2029 годзе

6.02.2026 / 12:32

Nashaniva.com

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева расказала журналістам, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі, піша БелТА.

Ён адбудзецца ў кастрычніку 2029 года.

Створана экспертная група, уключаючы прадстаўнікоў Белстата, мабільных аператараў і правайдэра воблачных рашэнняў. Ужо падрыхтаваныя метадалагічныя падыходы, вызначаны этапы і тэрміны іх выканання. 

Перапісныя лісты мінімізуюць. «Возьмем максімум з адміністрацыйных крыніц, папярэдне запоўнім іх (мэта — 50% супраць 10—20% раней), каб зэканоміць час і рэсурсы», — растлумачыла Іна Мядзведзева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула