БЕЛ Ł РУС

На БелАЭС тэстуюць новыя электробусы

6.02.2026 / 12:51

Nashaniva.com

На Беларускай АЭС праходзіць тэставая эксплуатацыя электробусаў вытворчасці «Белкамунмаш».

Холдынг ажыццявіў пастаўку на адрас дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» чатырох электробусаў мадэлі E 350. Электробусы гэтай мадэлі з’яўляюцца інавацыйным відам пасажырскага электратранспарту, які прызначаны для прыгарадных перавозак пасажыраў, паведамляе тэлеграм-канал БелАЭС.

Зараз работнікі аўтатранспартнага цэху прадпрыемства праводзяць наладку электробусаў і ажыццяўляюць іх тэставую эксплуатацыю на маршруце руху.

З сярэдзіны лютага электробусы будуць выкарыстоўвацца для перавозкі работнікаў Беларускай АЭС з горада Астравец да месца працы і назад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула