БЕЛ Ł РУС

Беларускія хірургі правялі першую аперацыю пры дапамозе кітайскага робата

6.02.2026 / 19:25

Nashaniva.com

У Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ўпершыню правялі аперацыю з выкарыстаннем робата-хірурга кітайскай вытворчасці Medbot. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Фота: minzdrav.gov.by

Першай пацыенткай стала жанчына з захворваннямі жоўцевага пузыра і печані. Аперацыю выканаў дырэктар цэнтра Алег Румо, яму асіставаў загадчык аддзялення транспланталогіі і гепатабіліярнай хірургіі Сяргей Караткоў.

Каб асвоіць працу з новым абсталяваннем, некалькі брыгад беларускіх спецыялістаў прайшлі стажыроўку ў Кітаі. За першай аперацыяй таксама назіралі прадстаўнікі кітайскай кампаніі Shanghai MicroPort Medbot і пасольства КНР. Акрамя таго, у цэнтры было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі ў сферы рабатызаванай хірургіі.

Фота: minzdrav.gov.by

Рабатызаваны комплекс Medbot стаў першым такім апаратам у сістэме ўстаноў аховы здароўя Мінздрава Беларусі. Яго аператыўную пастаўку з Кітая арганізавала прадпрыемства «Белмедтэхніка».

Раней Алег Румо адзначаў, што гэты робат з’яўляецца адным з самых сучасных у свеце. Яго набыў сам цэнтр за ўласныя сродкі — кошт складае некалькі мільёнаў даляраў. Падобныя сістэмы ўжо паспяхова выкарыстоўваюцца ў вядучых клініках для анкалагічных аперацый, у тым ліку на печані і падстраўнікавай залозе.

Чытайце таксама:

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый

Доля малаінвазіўных аперацый у Беларусі вырасла да 43%

Галоўны трансплантолаг краіны паскардзіўся на беларусаў — жывыя не хочуць аддаваць свае органы

Каментары да артыкула