БЕЛ Ł РУС

У Барысаве ў кватэры выбухнуў газ

6.02.2026 / 22:07

Nashaniva.com

У Барысаве на бульвары Грэчкі адбылася аварыя з газава-паветранай сумессю, паведамляе МНС.

Скрыншот з відэа

Па папярэдніх звестках, на першым паверсе шматпавярховага дома ўзнікла выбуховая хваля без далейшага гарэння. У выніку пацярпеў мужчына, які быў шпіталізаваны.

Жыхароў з дома эвакуяваць не давялося, да месца здарэння прыбылі пяць адзінак тэхнікі МНС.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула