БЕЛ Ł РУС

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца

7.02.2026 / 10:52

Nashaniva.com

Дональд Трамп апынуўся ў цэнтры скандалу пасля публікацыі на сваёй старонцы ў Truth Social відэа, на якім Барак Абама і яго жонка Мішэль Абама паказаныя ў выглядзе малпаў-танцорак.

Скрыншот відэа Truth Social.

Відэа выклікала абвінавачанні ў расізме. Нягледзячы на гэта, Трамп заявіў, што не зрабіў ніякай памылкі, і адмовіўся прыносіць прабачэнні. Белы дом спачатку назваў рэакцыю «штучным абурэннем», але пазней выдаліў публікацыю, растлумачыўшы гэта «памылкай супрацоўніка», піша Bild.

Адміністрацыя сцвярджала, што ролік быў фрагментам старога відэа — пародыі на «Караля Льва», у якой Трамп паказаны як «кароль джунгляў», а дэмакраты — у вобразе іншых жывёл. Аднак крытыка прагучала і з боку рэспубліканцаў.

«Я малюся, каб гэта было падробкай, бо гэта самае расісцкае, што я калі-небудзь бачыў з боку Белага дома», — заявіў адзіны цемнаскуры сенатар-рэспубліканец Цім Скот.

Фота: Win McNamee/Getty Images

Цяперашні скандал нагадаў пра даўні канфлікт Трампа з Абамам. Пасля перамогі дэмакрата на выбарах 2008 года Трамп стаў адной з ключавых фігур руху, які сцвярджаў, што Абама нібыта нарадзіўся ў Кеніі і не меў права займаць пасаду прэзідэнта ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула