БЕЛ Ł РУС

У Расіі літаратурную прэмію ўручылі Сіманьян, Міхалкову і Прылепіну

7.02.2026 / 13:41

Nashaniva.com

Нацыянальная літаратурная прэмія «Слова», заснаваная Расійскім кніжным саюзам і Саюзам пісьменнікаў Расіі, абвясціла сваіх лаўрэатаў, піша «Новая газета Еўропа».

Мікіта Міхалкоў атрымаў узнагароду з рук Дзмітрыя Мядзведзева

У намінацыі «Проза» перамогу прысудзілі Z-аўтару Захару Прылепіну за раман «Тума».

У намінацыі «Паэзія» пераможцам прызнаны Ігар Волгін за зборнік «Недатыкальны запас».

Спецыяльную ўзнагароду журы за кнігу «Спачатку было Слова, у канцы будзе Лічба» атрымала прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.

Гран-пры прэміі з рук Дзмітрыя Мядзведзева атрымаў Мікіта Міхалкоў.

У намінацыі «драматургія» перамог Юрый Палякоў, п’еса «Анёл уплыву». Палякоў — былы галоўны рэдактар «Літаратурнай газеты» і кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі драматургаў. Ён публічна апраўдвае жорсткасць Сталіна «запытам народа», крытыкуе «перабудову» і распад СССР, а таксама падтрымлівае ідэю «рускага свету». Летам ён скардзіўся Пуціну на адсутнасць кніг пра «СВА» і «засілле літаратурных эмігрантаў» у школьнай праграме.

У намінацыі «дакументальная літаратура» — Святаслаў Рыбас, Кацярына Рыбас за кнігу «Сталін: Неймаверны лёс». (Святаслаў Рыбас — старшыня «Савета гістарычнай асветы» Саюза пісьменнікаў, аўтар шматлікіх кніг пра Сталіна, Сі Цзіньпіна і Данбас.)

У намінацыі «Малады аўтар» узнагароду атрымаў Дзмітрый Карнілаў за кнігу «Рускі вальс на афрыканскіх прасторах, або сапраўдная гісторыя стваральніка першай ПВК».

Спецыяльную ўзнагароду імя Юрыя Бондарава атрымаў удзельнік «СВА», Герой РФ Максім Бахараў, які страціў на вайне рукі і ногі.

Спецыяльную ўзнагароду імя Канстанціна Сіманава — Ігар Панін, аўтар праекта «Буханка для Данбаса» (у яго межах на фронт расійскім вайскоўцам дастаўляюць «патрыятычную» літаратуру).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула