БЕЛ Ł РУС

У Літве перахапілі сем грузаў, дастаўленых паветранымі шарамі, і затрымалі двух чалавек

7.02.2026 / 14:04

Nashaniva.com

У пятніцу супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) перахапілі сем партый цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі з Беларусі, і затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у датычнасці да гэтай кантрабанды, паведамляе LRT.

Фота: VSAT

У пятніцу супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) перахапілі сем партый цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі з Беларусі, і затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у датычнасці да гэтай кантрабанды.

Кантрабанду канфіскавалі ў Варэнскім і Лаздзійскім раёнах, а таксама на тэрыторыі самакіравання Друскінінкай. Адзначаецца, што гэта найбольшая колькасць такіх грузаў, перахопленых VSAT за адны суткі ў гэтым годзе.

Да дастаўленых грузаў, як гэта звычайна бывае ў такіх выпадках, былі прымацаваныя GPS-прылады.

Усяго ў пятніцу пасля гэтых затрыманняў на склады памежнікаў паступіла 12,7 тысячы пачкаў нелегальных цыгарэт. Па факце незаконнага абарачэння падакцызных тавараў распачата дасудовае расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула