БЕЛ Ł РУС

«Надышоў час». Краўцоў заклікаў пасунуць лідарства Ціханоўскай у дэмсілах

8.02.2026 / 14:55

Nashaniva.com

абмяркоўвайце!

Сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў на «Свабодзе» падвёў вынікі першых слуханняў з удзелам Святланы Ціханоўскай. Ён адзначыў удалы фармат дыялогу, але панаракаў на праблемы ў структуры дэмакратычных сіл. 

Іван Краўцоў. Фота: LookByMedia

Сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў лічыць сам фармат удалай ідэяй, бо Ціханоўская, заяўляе ён, «няшмат робіць доўгіх выступаў перад беларусамі, глыбока пагружанымі ў палітычныя пытанні», а інтэрв'ю звычайна не дазваляюць закранаць складаныя тэмы.

Разам з тым ён адзначае, паводле яго, сістэмную праблему: Каардынацыйная рада не мае рэальных рычагоў уплыву на Аб’яднаны пераходны кабінет або саму Ціханоўскую. «Ад адсутнасці гэтай прымусовай сілы падае вельмі моцна матывацыя падрыхтоўкі да гэтых слухання», — кажа Краўцоў.

На ягоную думку, больш шырокае пытанне — будучыня ўсёй структуры беларускіх дэмакратычных сілаў. Краўцоў лічыць, што за апошнія гады сітуацыя істотна змянілася: з'явіліся новыя палітыкі, адбываюцца вызваленні палітвязняў, трансфармуецца геапалітычны кантэкст. Таму «магчыма, надышоў час, калі дэмакратычныя сілы ў цэлым трэба перафарматаваць».

Ён сцвярджае, што гаворка не пра знікненне Святланы Ціханоўскай з палітычнай сцэны: «Яна дакладна не знікне, яна самая вядомая беларуска за мяжой».

Аднак, на ягоную думку, наспела патрэба ў больш гарызантальных структурах замест цяперашняй пераважна вертыкальнай мадэлі арганізацыі.

Разважаючы пра магчымыя змены ў структуры дэмакратычных інстытутаў, Краўцоў не выключае рэфармавання Аб’яднанага пераходнага кабінету. Ён дапускае, што замест цяперашняй «двухгаловай вертыкалі» ў асобе Ціханоўскай і Паўла Латушкі магла б узнікнуць мадэль, дзе больш цэнтральную ролю адыгрывала б Каардынацыйная рада — напрыклад, з уласным прэзідыумам і асобнымі палітычнымі камандамі вакол розных лідараў.

Месца Ціханоўскай у апазіцыйных структурах учора на слуханнях таксама стала прычынай халівару. 

Развал і ліквідацыя апазіцыйных дэмакратычных структур за мяжою — адно з галоўных жаданняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула