БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі

8.02.2026 / 16:37

Nashaniva.com

Што за яны?

Фота: svoya-ptica.com

Дырэктарка Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова расказала на СТБ, што яны плануюць выпускаць для продажу блакітныя яйкі.

«Калі мы выходзілі на рынак, у нас была цікавая парода птушак, якая давала блакітныя яйкі. Блакітныя, зялёныя. Мы бралі гэта ўсё ў Чэхіі. Але [потым] неяк усё не маглі прывезці, таму што там то птушыны грып, то яшчэ нешта».

Цяпер птушкафабрыка плануе купіць такія яйкі ў беларускага фермера.

«У нас ёсць свой інкубатар, ён застаўся ад перапёлкі. І [хочам] паспрабаваць самім вывесці», — падзялілася Талкачова.

Каляровыя яйкі нясуць курыцы пароды араўкана. Шкарлупіна ў іх мае незвычайны колер праз спецыфічны ген.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула