БЕЛ Ł РУС

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

8.02.2026 / 21:13

Nashaniva.com

Штраф можа складаць да 1125 рублёў.

Скрыншот відэа: mgjha / Telegram

Згодна з Правіламі дабраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, уладальнікі машын павінны чысціць тэрыторыю ад снегу на адлегласці не менш за 1 метр ад аўтамабіля. За невыкананне могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 22.10 КаАП. Штраф — да 25 базавых велічынь (гэта да 1125 рублёў). 

ЖКГ Мінска паведаміла, што за гэту зіму ў сталіцы ўжо выпісалі 65 штрафаў і склалі 6 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. У межах прафілактыкі выдалі 3924 паведамленні з папярэджаннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула