БЕЛ Ł РУС

Сыны бразільскага пасла знайшлі сабе нявест у Беларусі

8.02.2026 / 21:45

Nashaniva.com

Сам пасол хутка пакіне нашу краіну.

Фота: БелТА

Пасол Бразіліі ў Беларусі Бернард Клінгл завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Новы пасол чакаецца ў красавіку.

Бернард Клінгл прыязджаў сюды з двума сынамі — яны абодва цяпер сустракаюцца з беларускімі дзяўчатамі. Пасол не выключае, што справа дойдзе і да вяселля, піша БелТА.

Сам пасол расказаў, што за час свайго знаходжання ў Беларусі ўпадабаў нават наша надвор'е.

«Яно, вядома, не падобнае да бразільскага. Але беларуская зіма выдатная, мне вельмі падабаюцца холад і снег. Мне таксама вельмі падабаецца беларускае лета, яно вельмі камфортнае, і на летні перыяд я нікуды не ад'язджаў, заставаўся ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула