БЕЛ Ł РУС

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi

8.02.2026 / 22:41

Nashaniva.com

Такі грузавік, як заяўляецца, зможа праехаць да 800 км без падзарадкі.

Скрыншот відэа: tesla.com

Сёлета пачнуць масавую вытворчасць грузавых электрамабіляў Tesla Semi. Пра гэта гендырэктар кампаніі Ілан Маск напісаў у X.

Tesla прадставіла электрычны грузавік Semi яшчэ ў 2017 годзе, яго вытворчасць пачалася ў 2022 годзе. Першую партыю з 100 грузавікоў замовіла Pepsi. У 2018 годзе Маск прэзентаваў беспілотную мадэль Semi, піша РБК.

Машына абсталявана трыма электрарухавікамі. Як сказана на сайце Tesla, грузавік спажывае 1,7 кВт·г на адну мілю (1,6 км) і можа праехаць да 500 міль (804 км) без падзарадкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула