БЕЛ Ł РУС

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу

8.02.2026 / 23:03

Nashaniva.com

Пінская кавярня Baristica падзялілася ў Threads мілым фота — наведвальніца зайшла да іх у шкарпэтках, пакінуўшы абутак на ўваходзе.

«Адна з нашых пастаянніц вось так зайшла па ранішнюю каву, будучы першым госцем і баючыся выпацкаць нашу падлогу», — напісала кавярня.

Допіс сабраў 350 тысяч праглядаў і 15 тысяч лайкаў.

Хтосьці параіў уласнікам кавярні купіць тапачкі для пастаяннай кліенткі, а іншыя выказалі спадзеў, што дзяўчына атрымала дэсерт да кавы ў падарунак.

Меркаванні пра тое, здымаць абутак у кавярні — гэта міла ці ўжо зашмат, разышліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула